Добрая традыцыя вярнулася ў Гродна. Перад Новым годам сотні аўтамабілістаў са сваімі сем'ямі сабраліся разам на вялікай пляцоўцы, каб са сваіх машын і ліхтарыкаў пабудаваць маштабнае пасланне. Пасля пабудовы карты Беларусі, было вырашана працягнуць падкрэсліваць нацыянальны каларыт беларусаў. І мы звярнуліся да родных сiмвалаў.
Падрыхтоўка да мерапрыемства вялася каля месяца. За гэты час была створана камп'ютарная мадэль і прадуманы сцэнарый уключэння святла. Бо менавіта гульня святла ўзбагачае вобразы, створаныя з аўтамабіляў.
У дзень мерапрыемства, 27 снежня, у Гродна рэзка пахаладнела, а за гадзіну да агульнай сустрэчы пачалася завіруха са снегам. Нягледзячы на непагадзь, гродзенцы ўсё роўна прыехалі - і ў гэтым увесь наш характар! Каб удзельнікі акцыі не мерзлі, арганізатары раздавалі бясплатную каву.
Праца доўжылася тры гадзіны. А затым квадракоптар падняўся ў неба!
- Чаму зубр і васілёк?
- З пакалення ў пакаленне перадаюцца сімвалы беларускай зямлі - зубр і васiлёк. Зубр адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. Ён ніколі не нападае першым. А васiлёк служыць увасабленнем культуры і прыгажосці. І гэтая кветка толькі на першы погляд простая. На самой справе, ніхто адразу і не скажа, колькі пялёсткаў у васiлька. У гэтых сімвалах прысутнiчае кожны з нас - кожны з беларусаў!
- Колькі людзей сабралася на акцыю?
- Каля 160 гродзенскіх аўтааматараў з сябрамі і сем'ямі вырашылі павіншаваць Беларусь з Новым годам. Мы дружна выстраілiся ў родныя сімвалы, звярнуўшыся да ўсяго народу: мы разам - і гэтым мы моцныя. З Новым 2020-м годам!
Гэтая гісторыя пра кожнага з нас. І мы яе ствараем разам. Са святам!
АўтаГродна выказвае падзяку супольнасці аўтамабілістаў Гродна, а таксама:
ДАІ Гродна за падтрымку і прадастаўленне пляцоўкі
УП "АзотХiмФортыс" за тое, што не даюць змерзнуць аўтамабілям і ўдзельнікам акцыі (забяспечылі ўсіх кавай).
"АзотХiмФортыс" - гродзенскі вытворца якасных антыфрызаў пад гандлёвай маркай FORTIS.
Фота: Сяргей Марозаў / цудоўная кава: @wakecup_grodno
Рыхтуем відэа
Сегодня, 7 сентября, около 18:20 на улице Горького в Гродно произошло ДТП, с участием легковушки и мотоцикла.
Изменилось ли что-то в зоне ожидания после показательного задержания так называемых "толиков»"в приграничной зоне?